БЕЛ Ł РУС

Беларус пагарэў на вырошчванні канопляў у Шры-Ланцы

28.10.2025 / 23:58

Nashaniva.com

У Шры-Ланцы за вырошчванне канопляў затрымалі беларуса. Пра гэта са спасылкай на паліцыю вобласці Гале паведамляе выданне dailymirror.lk, піша сайт «Беларусь и мир».

Здымак ілюстрацыйны

Грамадзянін Беларусі культываваў забароненую на Шры-Ланцы расліну ў знятым ім доме ў раёне Акмімана. Ён старанна даглядаў кусты, якія знаходзіліся ў двух пакоях ягонага жытла.

Паводле звестак мясцовых сілавікоў, мужчына вырошчваў каноплі для наступнага продажу замежным турыстам, якія прыязджаюць у краіну.

Дом, які належыць мясцоваму доктару, быў арандаваны беларусам за плату 150 тысяч шры-ланкійскіх рупій (каля 500 даляраў) у месяц.

Чытайце таксама:

У Польшчы затрымалі беларуса, які хацеў пераслаць амаль паўкілаграма наркотыкаў

Рэжысёра мінскага тэатра асудзілі за вырошчванне дома канопляў

У Клічаўскім раёне знішчылі плантацыю канопляў

У Гомелі наркафермер спрабаваў здзейсніць суіцыд пры затрыманні

21‑гадовая брытанская сцюардэса перавозіла амаль 50 кілаграмаў наркотыкаў

Каментары да артыкула