Візавы цэнтр Італіі аднаўляе запіс па жывой чарзе
Італьянскі візавы цэнтр вяртае жывую чаргу для ўсіх жыхароў Беларусі. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце TLScontact. Праўда, цяпер парадак запісу будзе іншым, піша Office Life.
Фота: Office Life
Візавы цэнтр Італіі праінфармаваў, што запіс удзельнікаў жывой чаргі адновіцца з 14 лістапада.
«Звярніце ўвагу, што запіс будзе праходзіць па новай працэдуры, якая будзе падрабязна апісана на сайце TLScontact ў найбліжэйшыя дні», — гаворыцца ў паведамленні.
Візавы цэнтр Італіі ў Мінску прыпыніў рэгістрацыю па жывой чарзе з 7 студзеня 2025 года «да паведамлення». Прычыны такога рашэння не называліся.
Італія з'яўляецца адной з нямногіх краін, якая выдае беларусам дастаткова шмат шэнгенскіх віз. Напрыклад, у 2024 годзе грамадзяне Беларусі атрымалі 49 588 італьянскіх «шэнгенаў». Больш візаў беларусам выдавала толькі Германія.
Чытайце таксама:
Візавы цэнтр Італіі паспрабаваў працаваць па жывой чарзе. Пратрымаўся дзень
Візавы цэнтр Італіі прыпыняе прыём запытаў на верыфікацыю
Колькі шэнгенскіх віз атрымалі беларусы ў 2024 годзе і якія краіны іх часцей выдаюць?