БЕЛ Ł РУС

Расійскі ўдарны верталёт Ка-52 збілі сяброўскім агнём

28.10.2025 / 16:48

Nashaniva.com

Напярэдадні некалькі спецыялізаваных Z-каналаў паведамілі пра збіццё расійскага ўдарнага верталёта Ка-52 разам з экіпажам. Як высветлілася пазней, верталёт быў страчаны расійскай арміяй падчас адбіцця налёту ўкраінскіх беспілотнікаў на тэрыторыю Расіі, прычым, верагодна, з-за сяброўскага агню, піша The Insider.

Фота ілюстрацыйнае

«Збіты Ка-52 (52М), на жаль, не без страт у асабовым складзе. Збіты, здаецца, сваімі — знішчальнік адпрацаваў. Вядома, што пераблыталі з БПЛА, відаць, ён быў побач, трапілі проста не ў таго, зараз разбіраюцца з інцыдэнтам і яго прычынамі», — напісаў Z-блогер «Позывной «Кацман».

Паводле падлікаў The Insider, гэта як мінімум 17‑я вядомая страта расійскай авіяцыі ад «сяброўскага агню» за час вайны і толькі другая ў 2025 годзе. Усяго так былі страчаныя 12 самалётаў (чатыры Су-35, тры Су-34, два А-50 і па адным — Су-27, Су-30 і Іл-22) і пяць верталётаў (два Ка-52 і па адным — Ка-29, Мі-24 і Мі-8).

Вядомыя страты расійскай авіяцыі ад сяброўскага агню за час вайны ва Украіне

Чытайце таксама:

Украінцы збілі штурмавы верталёт Ка-52

На фронце забілі сына аднаго з самых няўдалых камандзіраў расійскай арміі

Украінцы беспілотнікам знішчылі расійскі ўдарны верталёт

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Каментары да артыкула