БЕЛ Ł РУС

Больш за палову еўрапейцаў падтрымліваюць пашырэнне Еўрасаюза

28.10.2025 / 16:34

Nashaniva.com

Паводле апытання Eurobarometer, больш за палову еўрапейцаў — 56 % — падтрымліваюць далейшае пашырэнне Еўрапейскага саюза. Найбольш пазітыўна да гэтага ставяцца жыхары Швецыі (79 %), Даніі (75 %) і Літвы (74 %), а найменшую падтрымку выказалі ў Аўстрыі, Чэхіі і Францыі (каля 43—45 %), паведамляе Euronews.

Фота ілюстрацыйнае

Асноўнымі прыхільнікамі пашырэння з’яўляюцца моладзь і адукаваныя людзі. Сярод маладых еўрапейцаў ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў гэтую ідэю падтрымліваюць 67 %, а сярод тых, каму ад 25 да 39 гадоў, — 63 %. Эксперты адзначаюць, што найбольш супраць пашырэння тыя маладыя людзі, якія не маюць вышэйшай адукацыі і часцей падтрымліваюць радыкальныя погляды.

Сярод чаканых плюсаў пашырэння еўрапейцы найчасцей называюць:

Аднак існуюць і страхі:

Большасць рэспандэнтаў (44 %) лічаць, што пашырэнне павінна адбывацца толькі пры ўмове забеспячэння вяршэнства закона і барацьбы з карупцыяй. Таксама 38 % заклікаюць краіны-кандыдаты ўзяць абавязацельствы па рэформах у адпаведнасці са стандартамі ЕС.

Пытанне пашырэння будзе абмяркоўвацца 4 лістапада ў Бруселі на спецыяльным саміце, дзе кіраўнікі краін-кандыдатаў сустрэнуцца з прадстаўнікамі ЕС.

Чытайце таксама:

У Еўракамісіі расказалі, калі чакаецца новае пашырэнне Еўрасаюза

У Еўрасаюзе анансавалі новы пакет дапамогі для беларускіх СМІ і праваабаронцаў

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?

Зяленскі ўпершыню заявіў, што Беларусь мусіць быць часткай Еўрасаюза

Каментары да артыкула