БЕЛ Ł РУС

«Лукойл» збіраецца прадаць свае замежныя актывы пасля ўвядзення амерыканскіх санкцый

27.10.2025 / 21:44

Nashaniva.com

Цяпер кампанія разглядае прапановы ад патэнцыйных пакупнікоў, паведамляецца на сайце «Лукойла».

Ілюстрацыйны здымак

Рашэнне прадаць замежныя актывы «Лукойл» прыняў праз нядаўна ўведзеныя супраць яго і яго даччыных кампаній амерыканскія санкцыі.

«Продаж актываў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з ліцэнзіяй OFAC на згортванне дзейнасці. Пры неабходнасці кампанія плануе падаць заяўку на падаўжэнне ліцэнзіі для забеспячэння бесперабойнай працы сваіх замежных актываў», — гаворыцца ў паведамленні.

22 кастрычніка ЗША ўвялі санкцыі супраць «Лукойла» і «Раснафты». Пасля гэтага, паводле звестак Reuters, Кітай прыпыніў закупкі расійскай нафты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула