МЗС Беларусі ўручыў Літве ноту ў сувязі з закрыццём мяжы
Мінск патрабуе «нармалізацыі дыялогу» з Літвой.
Ілюстрацыйны здымак
Часовага паверанага ў справах Літвы Эрыкаса Вілканецаса выклікалі ў беларускі МЗС, паведаміла БелТа са спасылкай на міністэрства.
Яму ўручылі ноту ў сувяззю з закрыццём мяжы з боку Літоўскай Рэспублікі без папярэджання.
«Дадзенае рашэнне, якое закранула правы не толькі грамадзян Беларусі, але і грамадзян Літвы, а таксама грамадзян Еўрапейскага саюза і іншых дзяржаў, наглядна дэманструе грэбаванне Вільняй фундаментальнымі прынцыпамі свабоды перамяшчэння — адной з асноватворных каштоўнасцяў Шэнгенскай прасторы і Еўрапейскага саюза ў цэлым», — лічыць беларускі МЗС.
Таксама ў міністэрстве выступілі «за нармалізацыю дыялогу» з Літвой.