БЕЛ Ł РУС

Нарвежская разведка: «Буравеснік» запусцілі з Новай Зямлі

27.10.2025 / 16:3

Nashaniva.com

Нарвежская вайсковая разведка паведаміла ў панядзелак, што выпрабаванне расійскай крылатай ракеты вялікай дальнасці «Буравеснік» з ядзернай энергетычнай устаноўкай на мінулым тыдні было праведзена з архіпелага Новая Зямля ў Баранцавым моры, піша Reuters.

Wikimedia Commons 

Аб выпрабаванні «Буравесніка» Крэмль паведаміў раніцай у нядзелю, апублікаваўшы відэа з прэзідэнтам і начальнікам расійскага Генштаба Валерыем Герасімавым.

— Такое выпрабаванне было праведзена 21 кастрычніка. Сапраўды, яго адрозненне ад папярэдніх выпрабаванняў [у тым], што быў ажыццёўлены шматгадзінны палёт ракеты, у ходзе якога яна пераадолела адлегласць 14 тысяч кіламетраў, і гэта не мяжа, — дакладваў Герасімаў.

Месца запуску ён не ўдакладняў.

Чытайце таксама:

Пуцін пахваліўся выпрабаваннямі ракеты «з неабмежаванай далёкасцю»

Трамп адказаў Пуціну на выхвалянне ракетай «Буравеснік»

Каментары да артыкула