Выйшла на свабоду палітзняволеная маці траіх дзяцей Юлія Лаптановіч. Яна ўжо выехала да сям'і за мяжу
Яе муж Ігар Лаптановіч таксама быў палітвязнем.
На волю выйшла палітзняволеная Юлія Лаптановіч. Гэтую інфармацыю «Нашай Ніве» пацвердзілі блізкія жанчыны.
Юлію Лаптановіч упершыню асудзілі ў 2021‑м па справе карагодаў. Тады ёй, шматдзетнай маці з Пружанаў, далі тры гады хатняй хіміі, а яе мужа Ігара Лаптановіча па той жа справе асудзілі да 2,5 года калоніі.
13 кастрычніка 2021 года Юлію зноў затрымалі. У гэты раз яе судзілі па шасці крымінальных артыкулах, у тым ліку абвінавацілі ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці і распаўсюдзе інфармацыі пра асобаў, датычных да пераследу яе сям'і.
Юлію асудзілі да 4 гадоў 9 месяцаў калоніі. У студзені 2025‑га года жанчыну зноў судзілі — у гэты раз яе абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.
У кастрычніку 2025‑га Юлія Лаптановіч выйшла на волю. Жанчына з'ехала з Беларусі.
Чытайце таксама:
Шматдзетную маці Юлію Лаптановіч будуць судзіць трэці раз
У шматдзетнай сям’і з-пад Пружан пасадзілі маці, бацьку, а цяпер і бабу — усіх за палітыку