БЕЛ Ł РУС

У Санкт-Пецярбургу спрабавалі выкрасці футбаліста «Зеніта»

27.10.2025 / 11:39

Nashaniva.com

Паліцыя Санкт-Пецярбурга затрымала чатырох падазраваных, якім інкрымінуюць спробу выкрадання «вядомага футбаліста» і паспяховае выкраданне бізнэсмена.

Скрын відэа

Паводле СК РФ, 23 кастрычніка чацвёра мужчын спрабавалі выкрасці чалавека на вуліцы Вязавай, але ім гэта не ўдалося. Праз два дні, 25 кастрычніка, яны ж выкралі іншага мужчыну, прымусіўшы яго перавесці 210 тысяч расійскіх рублёў (каля $2600) і патрабуючы дадаткова 10 мільёнаў рублёў (каля $105 тысяч).

Паводле звестак расійскіх тэлеграм-каналаў, гаворка ідзе пра спробу выкрадання футбаліста «Зеніта» Андрэя Маставога і выкраданне бізнэсмена Сяргея Селегеня, зяця былога спікера заканадаўчага сходу Пецярбурга.

Паведамляецца, што Маставы адбіўся ад нападнікаў — паводле адной з версій, яму дапамог хакеіст Аляксандр Гракун.

Паліцыя затрымала чатырох падазраваных. Паводле МУС РФ, арганізатарам быў студэнт-другакурснік адной з вышэйшых навучальных устаноў горада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула