БЕЛ Ł РУС

Міністр адукацыі Іванец заявіў, што дырэктар школы павінен сам здымаць пробу ў школьнай сталовай

27.10.2025 / 9:53

Nashaniva.com

На мінулым тыдні Лукашэнка раскрытыкаваў школьнае харчаванне.

Фота: Мінск-навіны

Міністр адукацыі Андрэй Іванец сказаў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», што дырэктар школы павінен здымаць пробу з ежы ў школьнай сталовай.

На тэлеканале заўважылі, што дырэктар павінен сам змагацца за якасць ежы, будуць і смачныя стравы.

А міністр дадаў: «Простай мовай кажучы, зняць пробу ты абавязаны з кожнага прыгатаванага прыёму ежы. І гэта з’яўляецца самай галоўнай гарантыяй».

Па яго словах, у гэтым пытанні неабходна ў поўнай меры адысці ад фармалізму, а пытанні трымаць пад кантролем кожны дзень.

На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка сказаў, што палова ежы са школьных сталовых ідзе ў адкіды, заявіў аб крадзяжах у школьных сталоўках. Камітэт дзяржаўнага кантролю сказаў аб скаргах саміх вучняў на харчаванне ў школах Беларусі, а таксама аб выніках праверак сталоў устаноў адукацыі, якія выявілі ежу з пратэрмінаванымі тэрмінамі прыдатнасці, недавесы, вынас прадуктаў.

Чытайце таксама:

Чыноўнікі знайшлі парушэнні ў школьных сталовых

Каментары да артыкула