У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў
Учора па краіне праводзілі суботнік, нягледзячы на моцны дождж. Працаваць адправілі і чыноўнікаў.
Раман Галоўчанка, старшыня Нацбанка і былы прэм'ер, у дажджавіку і гумовых ботах саджаў дрэвы.
Раман Галоўчанка. Скрыншот: відэа Нацбанка
Высаджваць алею ў так званым парку Народнага адзінства адправілася і старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
Наталля Качанава. Фота: Савет Рэспублікі
Міхаіл Русы, член Савета Рэспублікі. Фота: БелТА
Леанід Заяц, член Савета Рэспублікі. Фота: Савет Рэспублікі
Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў разам з дыпламатамі пад парасонамі высаджваў ліпы ў Мінску — на алеі 80‑годдзя ААН.
Максім Рыжанкоў. Фота: БелТА
Кіраўнік Гродзеншчыны Юрый Караеў разам з супрацоўнікамі аблвыканкама паехаў у Скідзельскае лясніцтва. Там яны добраўпарадкавалі тэрыторыю ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам, паставілі новую лаўку для наведвальнікаў і высадзілі маладыя дрэвы ў дэндрапарку.
Юрый Караеў. Фота: Пул 4 рэгіён
Больш пашанцавала прэм'еру Аляксандру Турчыну, які працаваў у памяшканні — на будоўлі хірургічнага корпуса №2 мінскай абласной клінічнай бальніцы.
Аляксандр Турчын. Фота: прэс-служба ўрада
Намеснік прэм'ера Наталля Пяткевіч. Фота: БелТА
Намеснік прэм'ера Анатоль Сівак. Фота: прэс-служба ўрада
Міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў таксама быў на будоўлі — новага корпуса РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.
Аляксандр Хаджаеў. Фота: Мінздароўя
Аляксандр Лукашэнка на гэты раз на суботніку не з'явіўся, хоць звычайна таксама прысутнічае і павучае чыноўнікаў, як правільна працаваць рукамі.