БЕЛ Ł РУС

Былога палітвязня з Гродна пасадзілі на 15 сутак

26.10.2025 / 16:26

Nashaniva.com

Аляксандр Лаўрэнцьеў адбыў тэрмін у калоніі па абвінавачанні ў абразе Лукашэнкі і нейкага іншага прадстаўніка ўлады.

Былога палітвязня з Гродна Аляксандра Лаўрэнцьева асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу 19.11 КаАП. На волю ён павінен выйсці 1 лістапада, паведамляюць гродзенскія праваабаронцы.

У 2022‑м Аляксандру Лаўрэнцьеву прысудзілі 3 гады і 4 месяцы калоніі, абвінаваціўшы ў абразе Лукашэнкі і нейкага іншага прадстаўніка ўлады (артыкулы 368 і 369 КК).

Тэрмін мужчына адбываў у Бабруйскай калоніі №2, потым у Наваполацкай.

На волю пасля зняволення па крымінальнай справе Лаўрэнцьеў выйшаў 7 чэрвеня 2025 года.

Аляксандр — палітычны актывіст з Гродна. У 2017 годзе ён выступаў на акцыях пратэсту, звязаных з увядзеннем «падатку на дармаедства». У 2019 годзе паставіў намёт перад адміністрацыяй Кастрычніцкага раёна Гродна, каб вырашыць жыллёвае пытанне.

У 2020 годзе правёў шэраг акцый за ўвядзенне каранціну ў Беларусі падчас пандэміі COVID-19. Вядома, што восенню 2020‑га году мужчына з'ехаў у Польшчу, але потым вярнуўся і жыў у Гродне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула