БЕЛ Ł РУС

Аэрапорт у Вільні зноў закрыты праз метэаралагічныя зонды з кантрабандай

25.10.2025 / 22:42

Nashaniva.com

Авіярух быў часова прыпынены ў 21:35. Паводле папярэдняй інфармацыі, рашэнне аб увядзенні абмежаванняў у паветранай прасторы было выклікана паветраным шарам, што ляцеў у напрамку Віленскага аэрапорта.

Новы тэрмінал Віленскага аэрапорта.

Абмежаванні паветранай прасторы ўведзены да 02:00, паведамляюць афіцыйныя крыніцы.

Мінулы раз паветраную прастору ў раёне віленскага аэрапорта зачынялі ўначы з 4 на 5 кастрычніка, а апошні выпадак адбыўся ўвечары 21 кастрычніка, калі аэрапорты Вільні і Коўна таксама часова спынялі працу з-за метэазондаў, запушчаных з тэрыторыі Беларусі, і рэйсы перанакіроўвалі ў іншыя бліжэйшыя аэрапорты. У выніку Літва закрывала мяжу з Беларуссю на 14 гадзін.

 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула