21‑гадовую адміністратарку тэлеграм-канала акупаванага Мелітопаля асудзілі ў Расіі на 14 гадоў
Паўднёвы Акруговы ваенны суд у Растове-на-Доне прысудзіў да 14 гадоў калоніі 21‑гадовую адміністратарку Мелітопальскага тэлеграм-канала «Мелітопаль це Україна» Яну Сувораву па абвінавачванні ў шпіянажы, здзяйсненні тэракту і ўдзеле ў тэрарыстычнай суполцы, паедамляе «Медыязона».
Адміністратары праўкраінскіх тэлеграм-каналаў пра акупаваны расейскімі войскамі Мелітопаль, сярод якіх была і Суворава, былі затрыманыя ў жніўні 2023 года,
ФСБ паведаміла пра затрыманне толькі ў кастрычніку. Былі затрыманыя каля 10 чалавек, адзін з іх — Марк Каліюш — 24 жніўня вярнуўся ва Украіну па абмене.
Ён распавёў пра катаванні. Астатнія арыштаваныя знаходзяцца ў розных турмах на тэрыторыі Расіі. У верасні аднаго з адміністратараў канала «Мелітопаль» Уладзіслава Гершона прысудзілі да 15 гадоў пазбаўлення волі, а адміністратара канала «РІА-Мелітопаль» Георгія Леўчанкуа да 16 гадоў.
Расейскае следства мяркуе, што на заданне ўкраінскай вайсковайра-ведкі ГУР адміністратары мелітопальскіх каналаў прасілі падпісчыкаў паведамляць праз бот зваротнай сувязі пра навалы расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі, а потым перадавалі інфармацыю ўкраінскім вайскоўцам.
Сувораву і яе калег абвінавацілі, у прыватнасці, у тым, што яны навялі HIMARS на будынак Мелітопальскага каледжа, дзе размяшчаліся ўпраўленні Расгвардыі і ФСБ. У сакавіку 2023 года ўкраінскія вайскоўцы ўдарылі па будынку каледжа. Паводле звестак «Медыязоны», супрацоўнікі сілавых структур паспелі эвакуявацца і ніхто не пацярпеў.
Мелітопаль быў адным з першых украінскіх гарадоў, які акупавала Расія пасля ўварвання ў лютым 2022 года. З тых часоў ён застаецца пад кантролем Расіі, там працуюць падкантрольныя Расіі органы ўлады Запарожскай вобласці.