БЕЛ Ł РУС

Віленскі і Ковенскі аэрапорты аднавілі палёты

25.10.2025 / 7:15

Nashaniva.com

Учора вечарам два літоўскія аэрапорты былі закрытыя для бяспекі пасажыраў з-за метэазондаў з Беларусі. 

У абодвух аэрапортах з-за метэазондаў былі адкліканы, адкладзены або не прыняты 40 рэйсаў. Гэта закранула больш чым 6000 пасажыраў. 10 рэйсаў адклікалі, 14 накіравалі ў іншыя аэрапорты, 16 адклалі, паведамляе Delfi.

Самалёты накіроўваліся ў Палангу, куды адправілі і аўтобусы па пасажыраў.

Паводле дадзеных Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі, зафіксавана некалькі дзесяткаў метэазондаў.

Сёння ноччу ў 02,35 аэрапорты аднавілі працу. 

Расклад рэйсаў у аэрапорце Вільні, vilnius-airport.lt

Учора таксама паведамлялася, што сёння да 12:00 суботы будуць закрытыя памежныя пункты ў Салечніках і Медніках (з беларускага боку «Беняконі» і «Каменны Лог»).

Пра тое, што мяжу будуць закрываць аўтаматам у выпадку паўтарэння сітуацыі з шарамі, Літва папярэджвала пасля папярэдняга такога інцыдэнту ў сераду 22 кастрычніка.

Чытайце таксама:

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Каментары да артыкула