Прыёрбанк уводзіць абмежаванні на зняцце грошай бескантактавым спосабам
Ліміт складзе 1000 рублёў у дзень.
Прыёрбанк з 3 лістапада ўводзіць ліміты пры зняцці наяўных з карткі банка бескантактным спосабам.
Ліміт складзе 1000 рублёў у дзень. Ён будзе дзейнічаць у банкаматаў Прыёрбанка, іншых банкаў Беларусі і замежных банкаў.
Змяніць гэты ліміт нельга. Калі неабходна зняць суму большую, то трэба ўставіць картку ў банкаматы.
Акрамя таго, з 24 кастрычніка ў банкаматах Прыёбанка стане недаступнай паслуга па пераводзе сродкаў з карткі гэтага банка на карткі замежных банкаў. Перавод можна зрабіць праз мабільны дадатак і інтэрнэт-банк.
Чытайце таксама:
У Прыёрбанку прызначылі новага старшыню праўлення
Стала вядома, як выглядае Махамед Альдасары — загадкавы новы кіраўнік Прыёрбанка
У якіх беларускіх банкаматах можна зняць грошы з замежнай карты і колькі гэта каштуе