У КНДР узводзяць мемарыял у гонар салдат, што загінулі за Расію
У сталіцы Пхеньяне будзе ўзведзены Мемарыяльны музей баявых подзвігаў у памяць салдат, што загінулі на вайне ва Украіне.
Фота: KCNA.kp
Як паведамляе Паўночнакарэйскае тэлеграфнае агенцтва, ён будзе ўзведзены ў «гонар герояў КНДР, якія ідэйна-духоўнай перавагай, уласцівай абсалютна вернай кіраўніцтву Працоўнай партыі Карэі нашай арміі, масавым гераізмам, прыкладам адвагай і нязломным характарам здзейснілі неўміручыя подзвігі ў замежнай ваеннай аперацыі».
«Баявыя поспехі і бліскучыя баявыя подзвігі байцоў узброеных сіл Рэспублікі, здзейсненыя коштам крыві і жыцця ў ваеннай аперацыі па вызваленні Курскай вобласці брацкай Расійскай Федэрацыі, служаць цудоўнай легендай аб перамозе ў вайне, якая ўвайшла б асобнай старонкай у гісторыю будаўніцтва чучхейскай арміі і антыімперыялістычнай рэвалюцыйнай барацьбы, а таксама вялікімі заслугамі ў дэманстрацыі непераможнасці карэйска-расійскіх адносін, што завязаліся коштам крыві і перажываюць далейшае ўмацаванне, у стварэнні асновы для існавання, развіцця і вечнага росквіту дзвюх краін — КНДР і РФ», — гаворыцца ў паведамленні.
Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын ініцыяваў будаўніцтва Музея баявых подзвігаў і асабіста выбраў месца музея ў раёне Хвасона, які сімвалізуе сучасны Пхеньян.
Салдаты КНДР бралі ўдзел у баявых дзеянняў у Курскай вобласці Расіі, у якую ўвайшлі ўлетку 2024 года ўкраінскія часткі. Паведамлялася, што там загінулі сотні паўночнакарэйскіх салдат.