БЕЛ Ł РУС

Полк Каліноўскага ўключылі ў расійскі спіс «тэрарыстаў і экстрэмістаў»

23.10.2025 / 21:25

Nashaniva.com

Беларускі Полк Каліноўскага, які ваюе на баку Украіны, разам з усімі яго падраздзяленнямі ўнеслі ў расійскі «Пералік тэрарыстаў і экстрэмістаў». Інфармацыю на сайце Росфінманіторынгу заўважыў Reform.

Ілюстрацыйны здымак

Скрыншот з сайта fedsfm.ru: Reform

У Беларусі Полк Каліноўскага быў прызнаны тэрарыстычнай арганізацыяй у верасні 2024 года. У ліпені 2025‑га падраздзяленне прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй у самаабвешчанай «ДНР».

Полк Каліноўскага — гэта добраахвотніцкае фармаванне, створанае вясной 2022 года, пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Ён з'яўляецца часткай узброеных сіл Украіны, уваходзіць у Міжнародны легіён пры ГУР Мінабароны Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула