БЕЛ Ł РУС

У Акадэміі навук заявілі, што беларусы з кожным годам усё больш задаволены

23.10.2025 / 15:11

Nashaniva.com

Намеснік дырэктара Інстытута сацыялогіі НАН РБ Аляксандр Пасталоўскі расказаў «Вечароваму палітычнаму каналу», што беларусы з кожным годам адчуваюць сябе ўсё больш задаволенымі сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі ў краіне, піша «Тэлеграф». 

Вучоны паведаміў, што, згодна з данымі даследаванняў, рост задаволенасці складае 10—15% з году ў год.

«Гэта паказчыкі задаволенасці свайго сацыяльнага самаадчування, ацэнка матэрыяльнага становішча і [задаволенасці] іншымі сацыяльнымі праектамі. І тут у нас штогадовы прырост, то бок па розных паказчыках і 10%, ёсць і 15%. То бок людзі ў поўнай ступені задаволены і ўзроўнем свайго сацыяльна-эканамічнага дабрабыту і высокія паказчыкі менавіта даверу і сацыяльнага ўхвалення таго вось курсу, які непасрэдна мы ўжо больш за 30 гадоў праводзім», — заявіў Аляксандр Пасталоўскі.

Прадстаўнік Інстытута сацыялогіі не падзяліўся больш падрабязнымі лічбамі, але заявіў, што паказчыкі ў Беларусі лепшыя, чым у Еўропе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула