БЕЛ Ł РУС

Завод «Гарызонт» і дочкі расійскіх банкаў трапілі пад санкцыі Еўрасаюза

23.10.2025 / 12:24

Nashaniva.com

Еўрасаюз зацвердзіў 19‑ы пакет санкцый.

ЕС уключыў у новы пакет санкцый беларускі завод «Гарызонт», таксама абмежаванні ўвялі супраць яго генеральнага дырэктара Юрыя Прадко. Як адзначаецца ў абгрунтаванні ў афіцыйным часопісе Еўрасаюза, кампанія распрацоўвае і вырабляе тавары двайнога прызначэння, якія выкарыстоўваюцца ў аснашчэнні бранятэхнікі. Такім чынам, яе разглядаюць як частку ваенна-прамысловага комплексу РБ, піша DW.

У 19‑ы санкцыйны пакет таксама быў уключаны кіраўнік «Белнафтахіма» Ілля Ікан, а таксама прадпрыемства «Галаграфічная індустрыя» — яно выпускае галаграфічныя налепкі, якія выкарыстоўваюцца ў акцызных марках.

Акрамя гэтага, ЕС увёў санкцыі супраць трох банкаў — гэта Сбер Банк, ВТБ Беларусь і Альфа-Банк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула