БЕЛ Ł РУС

Луўр адчыніўся для наведвальнікаў пасля рабавання

22.10.2025 / 10:33

Nashaniva.com

Раніцай 22 кастрычніка Луўр адчыніў дзверы для наведвальнікаў праз тры дні пасля рабавання. Пра гэта паведаміў тэлеканал LCI.

Аўтавышка, якой карысталіся злодзеі. Фота: AP Photo / Alexander Turnbull

Пры гэтым галерэя «Апалона», адкуль былі скрадзены каштоўнасці, застаецца зачыненай.

Паводле ацэнкі пракуроркі Парыжа, Лор Бека, страты ад крадзяжу склалі 88 мільёнаў еўра. Рабаўнікі змаглі абрабаваць галоўны парыжскі музей у нядзелю ўсяго за 7 хвілін.

Чытайце таксама:

Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра

Як выглядае галерэя Апалона, якую абрабавалі ў Луўры ВІДЭА

Неацэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра

Каментары да артыкула