БЕЛ Ł РУС

Уначы была паралізавана праца аэрапорта Вільні

22.10.2025 / 7:12

Nashaniva.com

Аэрапорт сталіцы Вільні зноў быў закрыты з-за метэазондаў з Беларусі. Некалькі рэйсаў перанакіравалі ў бліжэйшыя аэрапорты.

Архіўнае фота

Аэрапорт прыпыніў сваю працу 21 кастрычніка ў 22:23, паведамляе «Волна».

Прычынай стала тое, што ў небе над Вільняй былі заўважаныя кантрабандныя метэазонды з Беларусі.

Рэйсы з Лісабона, Антальі, Трэвіза, Барселоны перанакіравалі ў Коўна, з Франкфурта і Берліна — у Рыгу, з Лондана — у Варшаву, з Капенгагена — у Палангу. Самалёт са Стакгольма вярнуўся ў аэрапорт адпраўлення. Рэйс з Вільні ў Осла адправіцца пасля адкрыцця паветранай прасторы.

Мінулы раз паветраную прастору ў раёне аэрапорта Вільні зачынялі ўначы з 4 на 5 кастрычніка. Тады ў небе над аэрапортам з’явіліся метэазонды. 14 рэйсаў былі адмененыя, а 16 — затрыманыя.

Аэрапорт адкрыўся раніцай у 06:40 у сераду. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула