Еўропа і Украіна распрацоўваюць план па завяршэнні вайны з 12 пунктаў
Гэтым планам Еўропа і Украіна хочуць стварыць процівагу патрабаванням Пуціна аб здачы Кіевам дадатковай тэрыторыі ў абмен на мірнае пагадненне, сцвярджаюць крыніцы Bloomberg.
Уладзімір Зяленскі. Фота: AP
Еўрапейскія краіны працуюць з Украінай над планам з 12 пунктаў па завяршэнні вайны з Расіяй па бягучых лініях фронту, тым самым ствараючы процівагу патрабаванням Уладзіміра Пуціна аб здачы Кіевам дадатковай тэрыторыі ў абмен на мірнае пагадненне, піша Bloomberg.
Па дадзеных выдання, за рэалізацыяй плана будзе сачыць камісія па ўсталяванні міру пад старшынствам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
План прадугледжвае абмен ваеннапалоннымі паміж Масквой і Кіевам і вяртанне ўкраінскіх дзяцей ва Украіну пасля таго, як абодва бакі пагодзяцца на перамір'е і спыняць прасоўванне.
Украіна атрымае гарантыі бяспекі, сродкі на аднаўленне шкоды пасля вайны і шлях да хуткага ўступлення ў Еўрасаюз, піша Bloomberg.