БЕЛ Ł РУС

Спартсменка з Баранавіч Марыя Жодзік стала найлепшай лёгкаатлеткай года Польшчы

21.10.2025 / 14:38

Nashaniva.com

Віцэ-чэмпіёнка свету ў скачках у вышыню Марыя Жодзік была абрана найлепшай польскай лёгкаатлеткай года падчас Гала-вечара «Лаўры Каралевы спорту».

Марыя Жодзік. Фота: maria.zodzik / Instagram

28‑гадовая Марыя Жодзік з Баранавічаў прынесла Польшчы адзіны медаль лёгкаатлетычнага чэмпіянату свету ў Токіа. Яе перамога стала сенсацыяй. 

Тады Жодзік, асабісты рэкорд якой складаў 198 сантыметраў, узяла 2 метры. Максімальна драматычна, з трэцяй спробы. 

Марыя Жодзік нарадзілася ў Баранавічах. У 2020 годзе падпісала ліст спартсменаў супраць фальсіфікацыі выбараў і міліцэйскага гвалту. А ў 2022 годзе ў інстаграме апублікавала пост з асуджэннем расійскай агрэсіі супраць Украіны. У тым жа годзе Марыя перабралася ў Польшчу.

Першы час ёй даводзілася працаваць у «Макдональдсе» і трэніравацца самастойна. Але потым яна знайшла мясцовага трэнера, уладкавалася ў спартовы клуб у Беластоку, атрымала грамадзянства і прабілася ў зборную Польшчы. А цяпер стала срэбнай медалісткай чэмпіянату свету.

Чытайце таксама:

«Усё, чаго я хацела дасягнуць у жыцці, я зрабіла ў Польшчы». Легкаатлетка Жодзік расказала пра Беларусь, перамогу і свой ганарар

Беларуска Марыя Жодзік прынесла Польшчы адзіны медаль на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы — срэбра

Беларуска, якая асудзіла рэпрэсіі і расійскую агрэсію, стала медалісткай прэстыжных лёгкаатлетычных спаборніцтваў

Каментары да артыкула