БЕЛ Ł РУС

Расія адхіліла прапанову Трампа аб замарозцы вайны па лініі фронту

21.10.2025 / 13:51

Nashaniva.com

Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў даў зразумець, што Масква адмаўляе неадкладнае спыненне агню ва Украіне і замарозку вайны па цяперашняй лініі фронту. Раней да такога кроку заклікаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Сяргей Лаўроў. Скрын відэа

Лаўроў заявіў, што Расія застаецца цалкам вернай сваёй формуле, якая прадугледжвае дасягненне доўгатэрміновага міру, а не проста неадкладнае спыненне агню, «якое ні да чаго не прывядзе». Паводле яго слоў, ён паведаміў пра гэта дзяржсакратару ЗША Марка Рубіа напярэдадні.

«Таму калі зараз стала гучаць з Вашынгтона, што трэба неадкладна спыніцца, не трэба нічога больш абмяркоўваць, спыніцца, а там няхай гісторыя рассудзіць. Разумееце, калі так проста спыніцца, гэта азначае забыць пра першапрычыны гэтага канфлікту», — сказаў Лаўроў.

На сустрэчы з Зяленскім на мінулым тыдні Дональд Трамп выступіў за заключэнне «пагаднення там, дзе мы знаходзімся, на лініі размежавання».

Сярод «першапрычын» канфлікту, назваў Лаўроў, — забеспячэнне пазаблокавага і бяз'ядзернага статусу Украіны і спыненне «фактычнага генацыду рускага і рускамоўнага насельніцтва». Перамір'е, паводле яго слоў, дазволіць «зноў напампоўваць» Украіну зброяй.

«Спыненне агню цяпер азначала б толькі адно: велізарная частка Украіны застаецца пад кіраўніцтвам нацысцкага рэжыму», — сказаў Лаўроў.

Паводле яго слоў, «еўрапейскія заступнікі Зяленскага» пераконваюць ЗША, «каб яны змянілі сваю пазіцыю і не сталі дамагацца доўгатэрміновага, устойлівага ўрэгулявання». «Такі падыход азначае поўную супрацьлегласць таму, на чым разышліся прэзідэнты Пуцін і Трамп у Анкорыджы», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула