БЕЛ Ł РУС

Зграя ваўкоў збегла з Беларусі ў Літву ВІДЭА

21.10.2025 / 9:54

Nashaniva.com

Літоўскія пагранічнікі зафіксавалі, як у Чапкяльскім балотным масіве з Беларусі ў Літву мяжу перасекла зграя ваўкоў, усяго 9 звяроў.

Гэта адбылося ў нядзелю а 12-й. На відэа бачна, як з Беларусі ў Літву мяжу перасеклі і адзін за адным рухаліся 9 ваўкоў.

Гэтае месца знаходзіцца ў Варэнскім раёне Літвы, на тэрыторыі Чапкяльскага дзяржаўнага прыроднага рэзервата, дзе праходзіць мяжа з Беларуссю (з беларускага боку Шчучынскі раён). Па абодва бакі яе распасціраецца балота.

Перад мяжой з Беларуссю на літоўскім баку, каб абараніцца ад наплыву мігрантаў, паставілі калюча-дротавую і ахоўную агароджу. У Чапкяльскім балотным масіве з-за нестабільнага грунту і прыродных перашкод такую інфраструктуру была немагчыма ўсталяваць, таму мяжу тут памежнікі ахоўваюць іншымі сродкамі. Адзін з іх — сістэма назірання за мяжой.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула