БЕЛ Ł РУС

ДАІ прапануе замяніць невялікія маршруткі аўтобусамі большай умяшчальнасці

20.10.2025 / 22:25

Nashaniva.com

Начальнік Галоўнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Віктар Ротчанкаў у эфіры тэлеканала СТБ выказаў прапанову ўвесці ў Беларусі аўтобусы з большай умяшчальнасцю замест невялікіх маршрутак. Такой будзе адна з прапаноў для разгляду камісіі па бяспецы дарожнага руху пры Савеце Міністраў.

Фота ілюстрацыйнае

«Гэта пытанне, можа быць, скарачэння рухомага саставу, які змяшчае мала пасажыраў. І ўвядзенне транспарту, які запатрабуе меншай яго колькасці, менш кіроўцаў, але большай ёмістасці. Дапусцім, маршрутка, якая будзе ісці ў нейкі там далёкі раён Рэспублікі Беларусь, ужо будзе не 17 месцаў, а, напрыклад, ад 25», — прывёў прыклад галоўны ў ДАІ па Беларусі.

Ротчанкаў адзначыў, што маршрутак пры гэтым стане менш, а хадзіць яны могуць радзей.

«Але менш кіроўцаў і бяспека такіх аўтобусаў. Калі яны больш буйнагабарытныя, натуральна, павышаецца і бяспека», — сказаў міліцэйскі чыноўнік. 

Перад гэтым у студыі абмяркоўвалася актуальная ў Беларусі не толькі для сферы пасажырскіх перавозак праблема дэфіцыту кадраў.

Чытайце таксама:

У Магілёве затрымалі п'янага кіроўцу маршруткі

У Мінску скасуюць адзін з гарадскіх аўтобусаў — жыхары раёна абураныя

Перавышэнне хуткасці і непрышпіленыя пасажыры — падрабязнасці аварыі з шасцю загінулымі ў Светлагорскім раёне

ДАІ ўзмацніла кантроль за перавозкай пасажыраў у маршрутках

Каментары да артыкула