БЕЛ Ł РУС

Стала стражэйшай адказнасць за выкарыстанне беспілотнікаў

20.10.2025 / 19:30

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці», якім уводзіцца больш строгае пакаранне за несанкцыянаванае дзяржавай валоданне і выкарыстанне дронаў.

Фота: Jens Büttner picture alliance via Getty Images

Згодна з законам, устанаўліваецца адміністрацыйная адказнасць за незаконны ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыю або вытворчасць цывільных беспілотных лятальных апаратаў. Калі ж такія дзеянні паўтараюцца пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, то яны падлягаюць ужо крымінальнай адказнасці.

Асноўныя нормы закона ўступаюць у сілу праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Чытайце таксама:

Літоўскай арміі далі магчымасць хутчэй і прасцей збіваць дроны

Беларуску, якая запускала дрон над урадавымі будынкамі ў Варшавы, зрабілі сведкай і адпусцілі

У ДАІ паказалі, як сочаць за сітуацыяй на дарогах пры дапамозе дронаў ВІДЭА

Каментары да артыкула