БЕЛ Ł РУС

N.R.M. правядзе ў Вільні канцэрт, які анансуецца як «апошні»

20.10.2025 / 18:25

Nashaniva.com

7 лістапада ў віленскім пабе Alaus Namai (адрас: A. Goštauto g. 8, Vilnius) легендарны гурт N.R.M. прадставіць свой новы альбом «APOŠNI».

Канцэрт пачнецца ў 19:00, і гэта, як прэзентуюць арганізатары, «ваш шанец пачуць любімыя трэкі жыўцом у апошні раз».

Акрамя ўласна канцэрта, у гэты дзень адбудзецца святкаванне дня нараджэння саліста гурта Піта Паўлава.

Па перадпродажы прадаюцца 20 квіткоў за 15 €, далей яны будуць каштаваць 20 €, а ў дзень канцэрта — 25 €.

Чытайце таксама:

«Крамбамбуля» анансавала вялікі канцэрт на 25 Сакавіка ў Варшаве

Naviband выпусцілі відэакліп на песню «Мама»

У Мінску пачаўся фестываль шансону. Нявестка Лукашэнкі прывезла Шуфуцінскага

Каментары да артыкула