«Кіберпартызаны» заявілі, што здабылі базу даных даносчыкаў КДБ
Як паведамляе супольнасць «Кіберпартызаны», ім удалося атрымаць даныя больш чым 2000 людзей, якія ўзаемадзейнічалі з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі за апошнія некалькі гадоў.
Як сцвярджаецца, «у спіс увайшлі не толькі тыя, хто размаўляў з КДБ па палітычных пытаннях (але імкнуліся выключаць запыты ў архіў)».
Гэтым разам увесь спіс «Кіберпартызаны» публікаваць не будуць, бо разлічваюць атрымліваць ад сваёй крыніцы даныя і пасля. Выкарыстоўваць жа атрыманыя звесткі плануюць «для ўнутранай працы па вылічэньні агентуры і даносчыкаў КДБ».
Акрамя таго, «Кіберпартызаны» атрымалі даныя па 4400 супрацоўніках КДБ, якія працуюць цяпер і калі-небудзь працавалі ў гэтай арганізацыі. Іх загрузілі ў бот па дэанону сілавікоў.
Чытайце таксама:
«Кіберпартызаны» расказалі, як вылічваюць людзей па «справе Гаюна»
На сваё пяцігоддзе «Кіберпартызаны» ўзламалі сайт БМЗ
«Кіберпартызаны»: «Аэрафлот» браў удзел у вайсковых перавозках
Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы