БЕЛ Ł РУС

Пачынаюць завочна-пасмяротна судзіць за генацыд яшчэ аднаго карніка Другой сусветнай

20.10.2025 / 9:36

Nashaniva.com

Вярхоўны суд пачне сёння судовы разгляд а крымінальнай справе ў дачыненні да Аляксандра Ярмольчыка, які нарадзіўся ў 1915 годзе, а памёр у 1984 годзе. Яго абвінавачваюць у генацыдзе (арт. 127), паведамляе БелТА.

Ілюстрацыйнае фота з пасяджэння Вярхоўнага суда. БелТА

Паведамляецца, што Ярмольчык, пераследуючы мэту планамернага знішчэння беларускага народа, восенню 1941 года добраахвотна ўступіў у ваенізаванае падраздзяленне дапаможнай паліцыі, якое дыслакавалася ў Хойніках. З чэрвеня 1942 года ён узначальваў гэта падраздзяленне.Устаноўлена 25 эпізодаў яго злачыннай дзейнасці.

Яму інкрымінаваныя забойствы, у тым ліку здзейсненыя з асаблівай жорсткасцю.

Судовы разгляд па справе Ярмольчыка ўжо пяты ў дачыненні нацысцкіх карнікаў. 17 кастрычніка быў вынесены абвінаваўчы прысуд у дачыненні да Восіпа Вініцкага. Карнік прызнаны вінаватым у генацыдзе беларускага народа без прызначэння пакарання ў сувязі з тым, што абвінавачваны памёр.

Раней так былі асуджаныя Уладзімір Катрук, Канстанцін Смоўскі, Сымон Серафіновіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула