БЕЛ Ł РУС

Работніка заказніка, які забіў палкай ваўчаня, аштрафавалі

20.10.2025 / 9:0

Nashaniva.com

Пра гэтую гісторыю стала вядома ў сярэдзіне верасня. У інтэрнэце з'явілася відэа, на якім супрацоўнік заказніка «Выганашчанскае» палкай забівае кульгавае ваўчаня на вачах у дзіцяці. Цяпер стала вядома, як пакаралі мужчыну.

Тады кадры здарэння выклікалі рэзананс: частка каментатараў патрабавала пакараць мужчыну, аднак некаторыя палічылі, што жывёла магла быць небяспечнай і хварэць на шаленства.

Дырэктар заказніка заяўляў, што супрацоўнік паступіў правільна, а Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя паабяцала правесці праверку.

Як паведамілі ў эфіры тэлеканала АНТ, суд пакараў супрацоўніка заказніка штрафам (памер выплаты не ўдакладняецца), але мужчына абскардзіў рашэнне ў судзе вышэйшай інстанцыі, таму кропка ў гэтай гісторыі яшчэ не пастаўлена.

Высветлілася таксама, як відэа трапіла ў сацсеткі: мужчына сам адправіў запіс знаёмаму паляўнічаму.

Экспертыза паказала, што воўк шаленствам не хварэў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула