БЕЛ Ł РУС

Мінск увайшоў у топ самых папулярных гарадоў для паездак расіян на лістападаўскія выхадныя

19.10.2025 / 17:25

Nashaniva.com

Самыя папулярныя кірункі для кароткага адпачынку расіян — Мінск, Масква і Пецярбург. Такую статыстыку прывялі аналітыкі сэрвісу анлайн-браніравання жылля «Суточно.ру», піша ТАСС.

Ілюстрацыйны здымак

«Узначальваюць топ-10 гарадоў для паездак Масква, Пецярбург і Мінск. Таксама ў пералік самых папулярных кірункаў уваходзяць Сочы, Калінінград, Казань, Ніжні Ноўгарад, Яраслаўль, Краснадар, Кіславодск», — распавялі аналітыкі.

Па словах дырэктара па маркетынгу расійскага сэрвісу анлайн-браніравання жылля «Суточно.ру» Айрата Мусіна, у 2025 годзе попыт на паездкі на лістападаўскія святы значна вышэйшы, чым у мінулым. Па яго словах, колькасць браніраванняў павялічылася прыкладна на 50%, што звязана з больш доўгімі выходнымі.

«На святы расіяне аддаюць перавагу буйным гарадам з развітай інфраструктурай і магчымасцямі для культурнага вольнага часу. Курорты ў гэты перыяд не карыстаюцца высокім попытам, людзі аддаюць перавагу кароткім паездкам недалёка ад дома.

Топ гарадоў застаўся тым жа, што і ў мінулым годзе, але на гэтыя святы ў яго дадаўся яшчэ Краснадар. Попыт на яго моцна вырас пасля адкрыцця аэрапорта», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула