БЕЛ Ł РУС

Як выглядае галерэя Апалона, якую абрабавалі ў Луўры ВІДЭА

19.10.2025 / 15:23

Nashaniva.com

Галерэя Апалона з'яўляецца не толькі вітрынай бясцэнных артэфактаў, але і сама па сабе шэдэўр.

Галерэя Апалона — адна з самых велічных і гістарычна значных парадных залаў Луўра.

Яна выкарыстоўваецца як месца экспазіцыі адной з самых каштоўных калекцый музея. Тут захоўваюцца тыя часткі каранацыйных каштоўнасцяў, якія ўдалося захаваць пасля Французскай рэвалюцыі.

Тут выстаўлены ювелірныя вырабы, якія належалі Напалеону I, імператрыцы Жазэфіне, а таксама іх наступнікам.

У галерэі, акрамя таго, экспануюцца сусветна вядомыя камяні, у тым ліку «Рэгент», найбуйнейшы і самы каштоўны брыльянт у калекцыі вагой больш за 140 каратаў. Ён не быў скрадзены.

Чытайце таксама:

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра

Абрабаваны Луўр

Каментары да артыкула