БЕЛ Ł РУС

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку

19.10.2025 / 11:27

Nashaniva.com

51‑гадовага ўдзельніка КВЗ Васіля Краўчука затрымалі ў Пецярбургу. Тры гады таму мужчыну асудзілі на радзіме да двух гадоў хатняй хіміі за каментарый у тэлеграме — ён пажартаваў пра супрацоўніцу Інспекцыі па справах непаўналетніх.

51‑гадовы ўраджэнец Пінска і ветэран КВЗ Васіль Краўчук быў затрыманы ў Расіі.

Як распавядала «Вясна», 20 снежня 2020 года Васіль убачыў у тэлеграме навіну пра тое, як у адной беларускай школе супрацоўніца міліцыі крычала на дзяцей, выкарыстоўваючы пры гэтым нецэнзурную лексіку. З гэтай нагоды пінчук напісаў у каментарах жарт у тэлеграм-канале «Каратели Беларуси», які раней гучаў на тэлебачанні ў праграме КВЗ. Гэта быў перафразаваны фрагмент вядомай дзіцячай песні «Пусть бегут неуклюже» з мультфільма пра Чабурашку і Кракадзіла Гену.

@nashaniva У Піцеры затрымалі коміка Васіля Краўчука родам з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку #нашаніва #беларусь #пинск #беларусьновости #новостибеларуси ♬ i was only temporary - my head is empty

Каментар быў наступнага зместу: «Лера стерва на работе, Лера стерва и в быту, потому что секс у Леры, только раз в году».

Праз два тыдні супрацоўнікі міліцыі прыехалі ў кватэру маці Васіля, за якой мужчына прыглядае, адвезлі яго па месцы пражывання і правялі там ператрус. Праз два тыдні сілавікі прыехалі ў кватэру маці абвінавачанага і канфіскавалі старэнькі смартфон.

У выніку супраць Васіля завялі крымінальную справу па арт. 369 КК за абразу супрацоўніка міліцыі.

Пракурор запрасіў для коміка пакаранне ў выглядзе двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама суд пастанавіў выплаціць пацярпелай міліцыянтцы 1000 рублёў маральнай шкоды.

Праз тры месяцы пасля прысуду мужчына перастаў выходзіць на сувязь і быў абвешчаны ў вышук, піша расійскі 47news. Знайсці яго ўдалося толькі праз тры гады — у Пецярбургу.

Цяпер Васіль знаходзіцца ў аддзяленні паліцыі Маскоўскага раёна, чакае экстрадыцыю ў Беларусь.

Таксама паліцыя Пецярбурга за пратэсты затрымала 27‑гадовага мінчаніна. У 2024 годзе ён быў аб'яўлены ў вышук, у Беларусі ён завочна арыштаваны. Іншых падрабязнасцяў пра яго пакуль няма. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула