БЕЛ Ł РУС

Паказаны імаверны шлях Пуціна да Будапешта

18.10.2025 / 8:4

Nashaniva.com

Выданне Air Live паказала імаверны маршрут Пуціна ў Будапешт, дзе ў найбліжэйшыя тыдні павінен адбыцца новы саміт з Трампам.

Карцінка: Air Live

Пасля ўвядзення заходніх авіяцыйных абмежаванняў на пачатку 2022 года, расійскія дыпламатычныя борты вымушаныя лётаць праз Цэнтральную Азію, Блізкі Усход або Балканы, каб дабрацца да месцаў, якія раней былі ўсяго за некалькі гадзін палёту, дадае РБК-Украіна.

Air Live прыводзіць прыклад, што ў чэрвені 2023 года кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў здзейсніў складаны маршрут праз Іран і Паўночную Афрыку, каб дабрацца да ПАР на сустрэчу BRICS.

Даўжыня маршруту Пуціна можа складаць каля 5000 км, што павялічыць час палёту прыкладна на тры гадзіны ў параўнанні з прамым маршрутам 1500 км. Ён будзе ляцець праз Турцыю, грэцкі востраў Крыт, праляціць паміж Італіяй і Албаніяй, магчыма, закране Чарнагорыю, праляціць праз Боснію і Герцагавіну і Сербію.

Акрамя таго, падоўжаны маршрут запатрабуе ўважлівага ўзаемадзеяння з турэцкімі і сербскімі авіядыспетчарскімі службамі, а таксама распрацоўкі планаў дзеянняў на выпадак непрадбачаных абставін, звязаных з умовамі надвор’я або дыпламатычнымі ўскладненнямі.

Чытайце таксама:

Пуцін і Трамп могуць сустрэцца цягам двух тыдняў

Пяскоў патлумачыў, чаму месцам будучай сустрэчы Трампа і Пуціна абраны Будапешт

Трамп сказаў Зяленскаму, што пакуль не мае намеру пастаўляць Кіеву ракеты «Тамагаўк»

Трамп прапанаваў і Расіі, і Украіне абвясціць сябе пераможцамі

Каментары да артыкула