Пазыкі цяпер будуць выдаваць па-новаму
17 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях выдачы пазык».
Здымак ілюстрацыйны
Новы дакумент, як заяўлена, накіраваны на абарону маёмасных правоў грамадзян, якія бяруць або даюць у доўг грошы. Ён уносіць карэктывы ў Грамадзянскі кодэкс, а таксама ў законы «Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі» і «Аб рэкламе».
Асноўныя палажэнні закона:
- Забараняецца выдаваць пазыкі фізічным асобам тым арганізацыям, якія не з’яўляюцца мікрафінансавымі (выключэнне — пазыкі сваім работнікам);
- Забараняецца выкарыстоўваць адзінае жылое памяшканне у якасці закладу па дагаворы пазыкі;
- Нельга даваць пазыкі ў замежнай валюце або ў яе эквіваленце (за выключэннем пазык паміж блізкімі сваякамі);
- Уводзяцца абмежаванні на працэнтныя стаўкі і памер штрафаў, пені і неўстойкі, якія могуць спаганяцца па дамовах пазык.
Закон уступіць у сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Чытайце таксама:
У Беларусі забароняць пазыкі з закладам адзінага жылля
Памянялі законы, якія тычацца выдачы мікрапазык
У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах