Замест аўтавакзала «Усходні» ў Мінску адкрылі Цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі ФОТЫ
Мінскбуд і Мінгарвыканкам паказалі, як ён выглядае ўсярэдзіне, піша Blizko.by.
Навучальныя класы, лабараторыі, майстэрні, рэсурсныя цэнтры, трасы для картынгаў і мотатэхнікі, басейн для суднамадэлявання — у цэнтры створана асяроддзе для заняткаў тэхнічнай творчасцю з прыцэлам выбару ў будучыні прафесій, звязаных з тэхнічнымі спецыяльнасцямі.
Гэта можа быць альтэрнатыўная энергетыка, робататэхніка, радыёэлектроніка, 3D-мадэляванне, канструяванне беспілотнікаў і многае іншае.
Абслугоўваць пасажыраў на аўтавакзале «Усходні» перасталі ў 2016 годзе. У 2020‑м ён на некаторы час аднавіў працу, аднак праз два гады яго сталі выкарыстоўваць у асноўным толькі для міжрэйсавага адстою аўтобусаў. Цяпер жа аўтавакзалам гэты будынак быць канчаткова перастаў.
Чытайце таксама:
Як цяпер выглядае былы мінскі аўтавакзал «Усходні» ФОТЫ
Закінуты аўтавакзал у Мінску пераробяць для дзяцей і моладзі
Вызначыліся, што зробяць на месцы мінскага аўтавакзала «Усходні»