Ціханоўскай часова вярнулі ранейшую ахову
Офісу Святлане Ціханоўскай часова вярнулі ахову Службы аховы кіраўніцтва, паведамляе LRT.
Святлана Ціханоўская. Фота: Marek Antoni Iwanczuk NurPhoto via Getty Images
«Учора нам часова вярнулі ахову Службы аховы кіраўніцтва — да распрацоўкі новай сістэмы аховы. Мы аднавілі працу офіса. Спадзяемся, што ў будучыні знойдзем супольныя пастановы аб прадаўжэнні працы ў Літве», — сказаў LRT дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.
Раней Літва вырашыла знізіць узровень аховы Ціханоўскай і яе офіса, гэтае рашэнне пачалі ажыццяўляць з 1 кастрычніка. Праз гэта Офіс прыпыняў працу.
Чытайце таксама:
Літоўскія дэпутаты звярнуліся да прэзідэнта і ўрада, каб Офіс Ціханоўскай застаўся ў Літве