БЕЛ Ł РУС

Вэнс: Расія і Украіна пакуль не гатовыя завяршыць вайну

17.10.2025 / 10:4

Nashaniva.com

Віцэ-прэзідэнт ЗША мяркуе, што магчымасць урэгулявання канфлікту захоўваецца, але спатрэбіцца нашмат больш працы, каб пакласці канец вайне.

Джэй Дзі Вэнс. Фота: Kent Nisimura / Getty Images

Расія і Украіна «пакуль не гатовыя» завяршыць вайну і заключыць мірнае пагадненне, нягледзячы на «месяцы перамоваў» і «энергічную дыпламатыю» Дональда Трампа, заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс.

«У канчатковым выніку павінны быць два бакі, гатовыя заключыць здзелку. Расіяне і ўкраінцы проста не дасягнулі таго пункту, калі яны могуць заключыць пагадненне», — сказаў Вэнс у інтэрв’ю Newsmax.

Паводле яго слоў, магчымасць урэгулявання канфлікту захоўваецца, але спатрэбіцца «нашмат больш працы», каб пакласці канец вайне.

Ён адзначыў, што адной з перашкод на шляху мірных перамоваў застаецца «фундаментальнае несупадзенне чаканняў, калі расіяне схільныя лічыць, што на полі бою яны дзейнічаюць лепш, чым ёсць насамрэч». Менавіта гэта ўскладніла дасягненне пагаднення ў апошнія некалькі месяцаў, падкрэсліў Вэнс.

Віцэ-прэзідэнт дадаў, што цяжкасці працэсу ўрэгулявання канфлікту засмучаюць Трампа і адміністрацыю ЗША. Аднак пакуль кіраўнік Белага дома працягвае працаваць над дасягненнем міру, і ў яго ёсць вялікая ўпэўненасць у тым, што ён зможа заключыць здзелку.

«Я думаю, што ён гэта зробіць. Пытанне толькі ў тым, колькі часу гэта зойме», — падсумаваў Вэнс.

Чытайце таксама:

У Крамлі расказалі, пра што Трамп гаварыў з Пуціным

Трамп пра «Тамагаўкі»: У нас іх шмат, але яны патрэбныя нам

Пуцін і Трамп могуць сустрэцца цягам двух тыдняў

Каментары да артыкула