Лукашэнка: Годзе ўжо будаваць музеяў, дастаткова аднаго
Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па эканамічных прагнозах на 2026 год заявіў, што ёсць напрамкі, на якія варта ў першую чаргу накіроўваць сродкі. Напрыклад, на будаўніцтва сучасных комплексаў у сельскай гаспадарцы для ўтрымання буйной рагатай жывёлы, паведамляе яго прэс-служба.
Фота: president.gov.by
«Хопіць ужо гэтых палацаў і культурных аб’ектаў. Важней, напэўна, людзям пабудаваць жыллё. Не трэба раскідвацца грашыма, якіх у вас няма. Аб’ектыўна трэба ацэньваць сітуацыю і спыніць будаўніцтва ўсялякіх музеяў, дамоў адпачынку і іншага. Гэтыя трэба задзейнічаць, — адзначыў ён. — Вось адзін музей пабудуем — там і дзяржава, і дабрачыннасць. Усе разам. І дастаткова гэтага аднаго музея [гаворка ідзе пра будаўніцтва ў Мінску новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея]. Дастаткова! Людзі прыедуць, будуць глядзець, таму што на месцах іх ужо акіян. Тое самае і па іншых аб’ектах».
Чытайце таксама:
Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»