БЕЛ Ł РУС

Кубракоў сабраў тэрміновую нараду з міліцэйскімі начальнікамі, каб разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС

16.10.2025 / 15:15

Nashaniva.com

Сёння Аляксандр Лукашэнка даручыў міністру ўнутраных спраў Івану Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак». «Ніхто праехаць не можа, а яны каву п’юць», — сказаў Лукашэнка. Каб выканаць гэта даручэнне, Кубракоў тэрмінова склікаў на нараду начальнікаў абласных УУС і ГУУС Мінгарвыканкама.

Тэрміновая нарада міністра ўнутраных спраў і начальнікаў абласных УУС і ГУУС Мінгарвыканкама па кантролі за распіццем кавы на АЗС, 16 кастрычніка. Скрын з відэа МУС

Як паведамляе прэс-служба МУС, «у мэтах выканання даручэння кіраўніка дзяржавы», Кубракоў «паставіў задачу Дзяржаўтаінспекцыі ажыццяўляць пастаянны кантроль за сітуацыяй, якая складваецца на АЗС, у тым ліку з выкарыстаннем Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі, і аператыўна прымаць меры рэагавання».

Прафілактычная гутарка рэйдавай групы наконт некантраляванага распіцця кавы на АЗС, 16 кастрычніка. Фота: прэс-служба МУС

Да таго, Кубракоў даў заданне па ўсёй краіне стварыць рэйдавыя групы для маніторынгу АЗС.

З кіраўніцтвам аўтазаправак, як паведамляе МУС, ужо праведзеныя прафілактычныя гутаркі аб «размежаванні дзейнасці па рэалізацыі паліва і продажы спадарожных тавараў, прадуктаў харчавання».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула