БЕЛ Ł РУС

Эмігранты здалі ў Беларусі другі экзамен па дзяржаўнай мове

16.10.2025 / 14:3

Nashaniva.com

Першы экзамен прайшоў 30 верасня. Тады тэсты здавалі каля 90 чалавек. Цяпер жа на выпрабаванне прыйшло ўдвая больш ахвотных — 182 чалавекі.

Фота: Sputnik

«Інтарэс да тэставання расце: усё больш рабочых-мігрантаў імкнуцца афіцыйна ўладкавацца на працу ў Беларусі і пацвярджаюць свае веды на справе», — заявілі ў Міністэрстве адукацыі.

Замежнікі ж справіліся з тэстамі ў большасці сваёй паспяхова. У выніку 68% атрымалі станоўчы вынік.

У Міністэрстве адукацыі ж прызначылі наступную дату — 30 кастрычніка.

Рэгістрацыя адкрыта ва ўсіх пунктах тэставання. Новыя заданні па рускай і беларускай мовах ужо гатовыя — іх даставяць проста ў дзень экзамену.

Чытайце таксама:

Экзамен на веданне дзяржаўнай мовы здалі 90% мігрантаў

Каментары да артыкула