БЕЛ Ł РУС

Цана золата — 4250 даляраў

16.10.2025 / 8:28

Nashaniva.com

Біржавая цана на золата абнавіла гістарычны рэкорд, перавысіўшы $4 250 за тройскую* унцыю.

Osaka / Wayne Studio / Getty Images

Цэны на золата аднавілі рост пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў увядзенне 100‑працэнтных пошлін на экспарт з Кітая. Інвестары баяцца, што гандлёвая вайна паміж ЗША і Кітаем аднавіцца.

Традыцыйна золата разглядаецца інвестарамі як сродак захавання капіталу ў перыяды нестабільнасці. Яно стала адным з найбольш прыбытковых актываў у 2025 годзе. Рост склаў амаль 50 працэнтаў.

* Тройская унцыя — адзінка вымярэння масы, якая роўная 31,1034768 грама. Названа ад французскага горада Труа, які ў Сярэднявеччы быў важным цэнтрам міжнароднага гандлю.

У сучасным свеце тройская унцыя шырока выкарыстоўваецца ў банкаўскай справе, ювелірнай справе для выражэння масы каштоўных металаў, а таксама ў некаторых іншых галінах, напрыклад, у аптэкарскай справе, у касметыцы.

У той жа час ёсць іншыя унцыі. Міжнародная унцыя (28,35 грама), якая для абазначэння масы прадуктаў і пашыраная ў ЗША і Брытаніі, іспанская, французская, партугальская ды інш. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула