БЕЛ Ł РУС

Самалёт з кіраўніком Пентагона на борце зрабіў вымушаную пасадку ў Вялікабрытаніі

15.10.2025 / 22:0

Nashaniva.com

Самалёт з міністрам вайны ЗША Пітам Хегсэтам на борце здзейсніў экстранную пасадку ў Вялікабрытаніі з-за тэхнічнай няспраўнасці — у лабавым шкле падчас палёту з'явілася трэшчына.

Піт Хегсэт. Фота: Anna Moneymaker/Getty Images

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Пентагона Шон Парнел, інцыдэнт адбыўся, калі дэлегацыя ЗША вярталася з Бруселя, дзе Хегсет удзельнічаў у сустрэчы міністраў абароны краін НАТА.

Пасля вылету ў Злучаныя Штаты экіпаж выявіў пашкоджанне ў шкле кабіны, таму было прынята рашэнне аб незапланаванай пасадцы ў адным з аэрапортаў Вялікабрытаніі.

Шон Парнел падкрэсліў, што пасадка адбылася па ўсіх стандартах бяспекі, і ніводзін з пасажыраў падчас яе не пацярпеў. Пасля прызямлення самалёт агледзелі тэхнічныя службы, каб высветліць прычыны ўзнікнення трэшчыны і пераканацца, што далейшы палёт будзе бяспечны.

Сам Піт Хегсэт таксама пацвердзіў гэту інфармацыю ў сацсетцы X, напісаўшы, што «усё ў парадку, пасля чаго самалёт падняўся ў паветра і працягнуў палёт у ЗША.

Такія сітуацыі звычайна не нясуць сур’ёзнай пагрозы для жыцця пасажыраў, бо лабавое шкло ў вайсковых і ўрадавых самалётах зроблена шматслойным і здольнае вытрымліваць высокія нагрузкі нават пры з’яўленні мікратрэшчын. Тым не менш, у адпаведнасці з авіяцыйнымі нормамі, экіпаж абавязаны зрабіць у такім выпадку аварыйную пасадку, каб праверыць і замяніць пашкоджаны элемент.

Чытайце таксама:

Піт Хегсэт заклікаў саюзнікаў нарасціць пастаўкі ўзбраенняў Украіне

Трамп: Міру ва Украіне дасягнём праз сілу

У ЗША анансавалі «вялікую заяву» па пастаўках зброі Украіне

Вядучыя сусветныя СМІ адмовіліся падпісвацца пад новымі правіламі Пентагона. Ім пагражае пазбаўленне акрэдытацыі

Каментары да артыкула