БЕЛ Ł РУС

Беларусь перадала Расіі абвінавачанага ў выкраданні кіраўніка пецярбургскага прадпрыемства

15.10.2025 / 16:44

Nashaniva.com

Генпракуратура паведаміла, што Беларусь перадала Расіі грамадзяніна Расіі, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў выкраданні кіраўніка аднаго з буйных прадпрыемстваў Санкт-Пецярбурга.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле звестак Генпракуратуры, расійскі бок звярнуўся з запытам аб выдачы гэтага чалавека для прыцягнення яго да крымінальнай адказнасці па артыкуле, якая прадугледжвае адказнасць за выкраданне чалавека, учыненае арганізаванай групай.

Абвінавачаны, паводле следства, удзельнічаў у злачынстве з карыслівых матываў і з прымяненнем гвалту, небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелага.

З 2017 года ён хаваўся і знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку, пакуль 1 ліпеня 2025 года яго не затрымала беларуская міліцыя ў Магілёве. Пасля гэтага, па даручэнні Генпракуратуры, Дэпартамент выканання пакаранняў МУС арганізаваў перадачу затрыманага прадстаўнікам Расіі.

Чытайце таксама:

У Польшчы беларуса затрымалі па падазрэнні ў выкраданні чалавека

Памёр 50‑гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Білі табурэткай і тушылі недапалкі аб цела. Іншаземцы ў Мінску выкралі індыйца і вымагалі ў яго грошы

Каментары да артыкула