БЕЛ Ł РУС

Субмарына «Наварасійск» ідзе ў Кранштат пасля вымушанага ўсплыцця каля Францыі

15.10.2025 / 14:42

Nashaniva.com

Падводная лодка «Наварасійск», якая нечакана ўсплыла ля берагоў Францыі, ідзе ў бок порта ў Кранштаце. Яе прыбыццё чакаюць 21 кастрычніка, піша ВЧК-ОГПУ. 

Фрэгат ВМС Францыі быў накіраваны для назірання за субмарынай

Крыніца ВЧК-ОГПУ расказала, што падводная лодка «Наварасійск», якая 12 кастрычніка нечакана ўсплыла ля берагоў Францыі, ідзе ў бок порта ў Кранштаце. Паводле крыніцы, за час дзяжурства на лодцы адбылося 10 здарэнняў. Гэта збоі ў навігацыйнай сістэме, праграмным забеспячэнні і працы перыскопа. Самае буйное, пра якое яшчэ ў верасні паведаміла ВЧК-ОГПУ, — уцечка паліва проста ў трум з-за пашкоджанняў у паліўнай сістэме.

«Любы пісьменны спецыяліст з любой краіны вам скажа, што лодка, хоць і «ганарліва» трымаецца на плаву, але ніякія баявыя задачы ў такім стане выконваць не здольная. Адсюль і жарты заходніх вайскоўцаў», — адзначыла крыніца.

Паводле слоў крыніцы, у Кранштаце на лодцы зменяць экіпаж і будуць вырашаць, што рабіць з няспраўнасцямі, асабліва ў дызельнай сістэме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула