БЕЛ Ł РУС

Музей Яўгеніі Янішчыц пераедзе ў Музей беларускага Палесся

15.10.2025 / 13:49

Nashaniva.com

Навіна пра закрыццё музея выклікала значны рэзананс.

На мінулым тыдні з'явілася інфармацыя, што закрыўся музей Яўгеніі Янішчыц у школе вёскі Парэчча Пінскага раёна, дзе паэтка вучылася ў 9‑10 класах.

Школу закрылі, а сабраныя музейныя экспанаты сталі па сутнасці нікому не патрэбныя. Навіна выклікала рэзананс.

Сёння стала вядома, што Міністэрства культуры Беларусі ў адпаведнасці з Кодэксам аб культуры палічыла мэтазгодным Народны музей Яўгеніі Янішчыц перадаць у дзяржаўную ўстанову «Музей Беларускага Палесся».

Музей пагадзіўся прыняць народны музей Яўгеніі Янішчыц, а на кастрычніцкім пасяджэнні Пінрайвыканкама будзе прынята рашэнне аб перадачы экспанатаў. 

Чытайце таксама:

У Пінскім раёне больш няма музея Яўгеніі Янішчыц

Не страляйце ў ластавак

«Адкуль жа ўзяўся той — рэальны ці ілюзорны — чорны чалавек, які падштурхнуў Янішчыц да балконнага поручня?»

Каментары да артыкула