БЕЛ Ł РУС

У ЗША анансавалі «вялікую заяву» па пастаўках зброі Украіне

14.10.2025 / 18:33

Nashaniva.com

ЗША 15 кастрычніка рыхтуюцца зрабіць «вялікую заяву» пра пастаўкі ўзбраення Украіне. Пра гэта ў Бруселі на прэс-канферэнцыі заявіў пастаянны прадстаўнік ЗША пры НАТА Мэцью Уітакер.

Мэцью Уітакер. Фота: Wikimedia Commons

Уітакер заклікаў краіны Паўднёвай Еўропы больш актыўна падключацца да праграмы альянсу PURL, праз якую еўрапейскія дзяржавы могуць купляць амерыканскую зброю для перадачы Украіне. Ён таксама адзначыў, што ў ЗША ёсць «магутныя сродкі», перадача якіх можа «змяніць суадносіны сіл» і прымусіць Расію сесці за стол перамоў. 

У цэнтры дыскусій — магчымая пастаўка Украіне крылатых ракет Tomahawk. У пачатку кастрычніка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сказаў, што ён «у нейкім сэнсе прыняў рашэнне» пра такія пастаўкі і дапусціў іх у выпадку, калі Расія адмовіцца ад перамоў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп ужо абмяркоўвалі гэтае пытанне па тэлефоне; паводле паведамленняў, абмеркаванні працягнецца падчас сустрэчы ў Белым доме 17 кастрычніка.

Аналітыкі адзначаюць, што «Тамагаўкі» дазволяць Украіне біць па важных аб’ектах у тыле праціўніка, што можа аслабіць лагістыку і забеспячэнне расійскай арміі.

Чытайце таксама:

Магчыма, ЗША змогуць перадаць Украіне толькі 20—50 ракет Tomahawk

Трамп пагражае даць Кіеву Tomahawk, калі Пуцін не скончыць вайну. Што могуць змяніць гэтыя ракеты?

Трамп: ЗША могуць перадаць Украіне ракеты «Тамагаўк», калі Расія не пакладзе канец вайне ў найбліжэйшы час

Зяленскі і Трамп па тэлефоне абмеркавалі пастаўкі «Тамагаўкаў» Украіне

Каментары да артыкула