Зяленскі пазбавіў грамадзянства мэра Адэсы
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ ад пазбаўленні ўкраінскага грамадзянства мэра Адэсы Генадзя Труханава, паведамляе «РБК-Украіна»
Генадзь Труханаў
Перад гэтым Уладзімір Зяленскі заявіў, што атрымаў пацвярджэнне аб наяўнасці расійскага грамадзянства «ў пэўных асоб». Пры гэтым днямі ў сеціве ўжо не ў першы раз праходзіла інфармацыя пра наяўнасць расійскага пашпарта ў Генадзя Труханава.
Генадзь Труханаў займаў пасаду мэра Адэсы з 27 мая 2014 года і заўсёды меў рэпутацыю прарасійскага дзеяча, хоць пасля поўнамаштабнай вайны змяніў сваю рыторыку. Тым не менш, да палітыка былі пытанні, у тым ліку яму закідаліся і карупцыйныя абвінавачанні.
У сувязі з пазбаўленнем Труханава грамадзянства Украіны ягоныя паўнамоцтвы як мэра спыняюцца аўтаматычна.
Менавіта ў сувязі з гэтым Уладзімір Зяленскі даручыў галоўнакамандуючаму УСУ Аляксандру Сырскаму разгледзець пытанне аб стварэнні Адэскай гарадской ваеннай адміністрацыі, якая будзе кіраваць горадам замест адстаўленага мэра.
Разам з Труханавым грамадзянства пазбавілі вядомага прарасійскага дзеяча Алега Царова і танцаўшчыка балету Сяргея Палуніна. Апошні меў грамадзянства Украіны, Расіі і Сербіі, актыўна падтрымліваў Пуціна, але на мяжы 2024‑2025 гадоў заявіў пра сваю эміграцыю з Расіі.
Чытайце таксама:
Зяленскі даручыў Сырскаму разгледзець пытанне стварэння ў Адэсе ваеннай адміністрацыі
Мэр Адэсы — расейцам: Вы — проста істоты без роду і племені, маралі і каштоўнасцяў
«Будзем стаяць да смерці»: мэр Адэсы расказаў пра абарону горада